У Маладым Фронце ёсьць супярэчнасьці. Яны носяць асабісты, сытуацыйны, а не прынцыповы характар, таму ўдумлівыя СМІ пра іх мала пісалі. Супярэчнасьці прайшлі па лініі Дашкевіч — Фінькевіч. Хоць яны і непрынцыповыя, за імі стаяць розныя бачаньні тактыкі — нешта падобнае назіралася ў арганізацыі і ў канцы 90-х, і час памірыў былых супернікаў.
Такія канфлікты непазьбежныя ў стане жорсткага цкаваньня, якому ў канчатковым рахунку можна проціставіць толькі ахвярнасьць.

Выглядае, аднак, што ёсьць сілы, якія хочуць выкарыстаць супярэчнасьці для дыскрэдытацыі і лідэраў арганізацыі, і, шырэй, усяе справы барацьбы за грамадзянскія і нацыянальныя правы.

Вось які ліст распаўсюджваецца на інтэрнэт-суполках: «Выпадкова атрымала ад нейкай дзяўчыны ліст на форуме ЕГУ, так бы мовіць крык душы :) Прыводжу тэкст цалкам. «Люди, вы должны знать правду! Вы должны знать, что творится в одной из самых когда-то многочисленных и сильных молодежных организаций нашей страны, что творится в Молодом Фронте: что с Молодым Фронтом, кто в Молодом Фронте, с кем Молодой Фронт…»

Лірычны герой ліста, дакладней, гераіня (жанчынам людзі схільныя давяраць мацней) ужывае тыповы прыём: процістаўляе нібыта слаўнае мінулае і стварае сабе кароткую легенду.

«Будучи членом Молодого Фронта, на протяжении вот уже почти четырех лет, я видела многое: и участие в акциях солидарности друзей и товарищей по борьбе, и палаточный городок 2006 года, и неоднократные задержания сотрудниками милиции, и уголовные дела против моих товарищей.
На собственной шкуре прочувствовала холод окрестинских стен, «теплоту и любовь» администрации спецприемника, а также в полной мере насладилась романтикой сопротивления существующему режиму Беларуси. Но, не смотря на некоторые разочарования, теперь, я могу сказать, что отчетливо видела огонь и блеск в глазах людей, которые стояли рядом со мной на площади с портретами пропавших политиков, молодых людей, стремящихся к свободе и желающих что-то изменить в этом непростом мире. Никто не думал тогда о какой-либо зависти, интригах и недопонимании, мы были едины, уверенно двигались вперед к достижению цели» (тут і далей стыль і правапіс арыгіналу захаваныя).

Але спробы маніпуляцыі пакуль такія непрыхаваныя і прымітыўныя, што зь іх так і лезе хвост. Каб здыскрэдытаваць лідэраў, аўтар не знаходзіць нічога новага, як абвінаваціць іх у фінансавых камбінацыях: «...неуемное желание Дашкевича поскорее «прибрать к рукам» все посольства, связи за границей, а, следовательно, и деньги доноров».

Галоўная мэта — сутыкнуць і раскалоць глыбей, таму аўтар налятае і на тых, і на тых:

«Чего же тебе не хватало, дорогой Змицер Дашкевич? Власти? Так никто не покушался на твою власть. Может быть, денег? Так вроде ты не бедствуешь, что само по себе неплохо для судимого, безработного человека, который не имеет полноценного образования».

Някепская дэмагогія з вуснаў тых, хто пасадзіў юнака ў турму, пазбавіўшы ня толькі магчымасьці атрымаць «паўнавартую адукацыю», але і самой свабоды. Зрэшты, для добрага чалавека турэмныя ўнівэрсытэты таксама навука.

«Стало известно, когда запахло жареным, Финькевич бросился бегать по посольствам Чехии, Литвы, США и др. и кричать о заговоре Молодого Фронта против него, пытаясь вызвать жалость покровителей. Это был верный ход, ведь периодически необходимо припадать к кормящей тебя руке, дабы не остаться голодным. Смекнув, что

за Дашиком стоит «голая» правда, «обалденный» авторитет и пустые протертые карманы, а за Фиником – хитрость, истерия, не меньший авторитет
и, самое главное, выходы к кормушке, члены организации быстро сообразили, какой выбор будет правильным».

Дзярмом мажуць налева і направа, у спадзеве, што ў моладзі ня будзе мудрасьці перацярпець млосны пах і яны проста пойдуць сваёй дарогай, зрокшыся грамадзянскіх ідэалаў.

Што характэрна, аўтар імкнецца прадставіць усіх лідэраў як нічога ня вартых, стварыць суцэльна чорную карціну, каб выклікаць у юнакоў пачуцьце дэпрэсіі.

«Дашкевич выглядит как политическая проститутка, заискивающая то перед Милинкевичем, когда тот находится на вершине оппозиционного олимпа, а Козулин парится на нарах, то перед Козулиным, когда «Милю» даже не слышно».

Лірычная гераіня спрабуе біць па ўсіх пунктах, якія здаюцца яму слабінамі: «Одни проститутки в штанах! Сам Дашкевич установил авторитаризм среди ее членов, активно промывая мозги активистам и перетягивая под воздействием П. Северинца всех в протестантскую веру» — але пры гэтым кранае і струнку страху: «...грядет большой скандал и еще не известно, чем все это закончится».

Ня грэбуе лірычны герой залазіць і ў асабістае жыцьцё лідэраў апазыцыі. Гэта й цытаваць брыдка. І ня сьмярдзіць жа рука такое пісаць...

Што характэрна, у Рэдакцыю «НН» апошнія дні прыходзяць таксама шматлікія лісты, у вельмі падобнай стылістыцы, нібыта ад імя актывістаў апазыцыі, з крытыкай кампаніі байкоту.

Трэба адзначыць, што

пэўныя сілы апошні час актыўна выкарыстоўваюць суполкі кшталту by_politics для дэзынфармацыі.

Аўтар пасквілю, які мае на мэце раскалоць МФ, таксама нацягвае на сябе патрыятычную маску: «А за нашу многострадальную Родину опять некому заступиться. Хай жыве Беларусь!» Зрэшты, апошнія тры словы і ёсьць адзінымі, якія ён напісаў па-беларуску.

Nihil novi. Такія «псыхолягі» ў спадніцах і вакол Плошчы віліся ў 2006-м, імкнучыся ня ракам то бокам падкінуць людзям паняверку.

Паяўленьне падобных лістоў наводзіць на думку, што і самі супярэчнасьці ці не былі справакаваныя з той жа канторы. Дакуль аддзел «па ахове канстытуцыйнага ладу» займаецца падобным брудам, цень дыскрэдытацыі кладзецца на ўсе спэцслужбы. І ні пра якую зьмену атмасфэры ў краіне не выпадае гаварыць.

Юнакам жа хочацца пажадаць у такой сытуацыі захаваць высакародзтва і вернасьць ідэалам свабоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?