Хто б мог падумаць: cупрацоўнікі бібліятэкі горада Нант (Францыя) знайшлі аркуш з цалкам невядомым творам аўстрыйскага кампазітара Вольфганга Амадэя Моцарта.

Эрліх Лайзэнгер, кіраўнік дасьледчага крыла «Міжнароднага Фонду Моцарта» ў Зальцбургу пацьвердзіў, што няма сумнева, што гэты «вельмі важны» твор быў напісаны менавіта Моцартам.

«Хоць гэта і накід мэлёдыі, у якім адсутнічае гармонія і аркестроўка, але усё ж можна распазнаць яе. Мы маем завершаны музычны твор, напісаны клясыкам,» — адзначыў адмысловец з імпэтам.

Лайзэнгер дадаў, што за апошнія 50 гадоў было знойдзена толькі дзевяць твораў, роўных паводле значнасьці, сёньняшней знаходцы.

Дарэчы, цудоўная знаходка — не вельмі каб знаходка. Нотны аркуш быў пярэдадзены бібліятэцы нейкім Алоісам Фуксам у канцы ХІХ ст. Ужо тады аркуш быў каталігізаваны як твор, што належыць Моцарту, але зь цягам часу пра каштоўны прэзэнт проста забыліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?