Прагноз надвор’я ў Беларусі на 20—22 верасьня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 20 верасня будзе воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі дажджы. Вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с, парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—9°C, днём плюс 8—13°C.

Заўтра ў Мінску воблачна, часам дождж, вецер паўночна‑ўсходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°C, днём плюс 9—11°C.

21 верасня ноччу на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна‑ўсходні, усходні 6—11 м/с, Тэмпература паветра ноччу плюс 5—10°C, днём плюс 10—16°C.

22 верасня месцамі, пераважна па паўднёвай палове, кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна‑ўсходні, усходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—10°C, днём плюс 11—16°C.

21 верасня ў Мінску воблачна з праясненнямі, ноччу часам дождж, днём кароткачасовы дождж. Вецер паўночна‑ўсходні, усходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—7°C, днём плюс 12—14°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?