«Газпром» прапануе спажыўцам у суседніх краінах перайсьці ў 2009 годзе на разьлікі ў расейскіх рублях. Пра гэта на Міжнародным інвэстыцыйным форуме ў Сочы заявіў прэм’ер‑міністар Расеі Ўладзімер Пуцін.

«Пагадзіцеся, дзіўна, што мы прадаём газ у Беларусь за даляры», — адзначыў Пуцін. Ён лічыць, што кампаніям, якія працуюць у Расеі, варта перайсьці на разьлікі ў расейскіх рублях, няхай бы па некаторых відах пагадненьняў. У першую чаргу гэта датычыць нафтагазавага сэктару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?