Усяго патроху

Марыйка Мартысевіч задумала выдаць Каляндар з фотамі аголеных беларускіх пісьменьнікаў.

Ён мае зьявіцца ў выглядзе спэцвыпуску часопісу «Партызан».

Зьняцца ўжо пагадзіліся, сярод іншых: Сяргей Прылуцкі, Віталь Рыжкоў, Віктар Жыбуль, Анатоль Івашчанка, Усевалад Сьцебурака, Уладзімір Сьцяпан, Лёлік Ушкін, Глеб Лабадзенка.

Віктар Шалкевіч хоча ўвасабляць жнівень альбо верасень:

«Я хачу ў вяночку, з грушамі і бутэлькай віна. А то нецікава. Арлоў павінен быць сьнежань — у шапцы Сьвятога Мікалая. А хто яшчэ? Зьвяртайцеся да мяне, я вам усё прыдумаю!»

Папярэднюю згоду далі таксама Ўладзімір Арлоў і Аляксей Бацюкоў.

Перакладчык Сяргей Сматрычэнка ўзяў самаадвод у сувязі з наяўнасьцю вялікай колькасьці кандыдатаў-пісьменьнікаў.

На жаль ці на шчасьце, ёсьць і творцы, што адмаўляюцца.

Апроч простых адмоваў, прыйшло дзьве канцэптуальныя, з пункцікамі і падпункцікамі — ад асобаў, «якія ўжо гэткую ідэю перарасьлі».

Вось, напрыклад, што адказаў Альгерд Бахарэвіч: «У сьпісе ёсьць літаратары, прафэсійныя здольнасьці якіх выклікаюць у мяне сумнеў. Апынуцца з гэтымі безгалосымі пташкамі пад адной вокладкай, няхай нават гэта будзе вокладка літаратурна-нудысцкага календара, для мяне было б прыніжальна». Адам Глёбус жа выказаўся наконт справы нецэнзурна. Маўляў, я сам магу зьняцца, а голым калгасам — нецікава.

Паўлу Севярынцу Мартысевіч прапанаваць наўпрост не рашылася, перадала празь сяброў. Ён празь сяброў і адказаў у блогу: «Хрысьціянскія дэмакраты такой фігнёй займацца ня будуць».

Васіль Сёмуха і Валянцін Акудовіч вельмі сьмяяліся, пажадалі праекту посьпехаў, але, спаслаўшыся на заходнебеларускае цнатлівае выхаваньне, пазіраваць адмовіліся.

Васіль Сёмуха чыста тэарэтычна выказаў мару ўвасобіць вясну, бо яму «ўсяго 72 гадочкі».

Пасьля канчатковага афармленьня канцэпцыі будзе складзены канчатковы сьпіс мадэляў,

Падзяліцца навіной:         
38 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
S напiсаў(ла) Верасень 19, 2008 у 15:27
А Павал Севярынец? Крута б глядзеўся з бэнзапілой у руках!
Ёлуп напiсаў(ла) Верасень 19, 2008 у 16:40
Лепш ужо маладых паэтак і пісьменьніц... Аркуш некалі абяцаў...
Filifionka напiсаў(ла) Верасень 19, 2008 у 16:56
Ёлупу. Каму лепш, а каму і не :)
Ы-ы-ы напiсаў(ла) Верасень 19, 2008 у 17:01
Лепш ужо маладых паэтак і пісьменьніц... Аркуш некалі абяцаў..

А лепей усіх разам-м-м.
Какетун Тыдня напiсаў(ла) Верасень 19, 2008 у 17:39
А што ж рэакцыю таго, каго Вы назвалі "какеткай году", не агучылі?
http://www.youtube.com/watch?v=YYIYqopomzc
macias напiсаў(ла) Верасень 19, 2008 у 19:02
Крута! Я акурат Сьцебураку мужавай пляменьніцы ў рэпэтытары сватаю! Покуль яшчэ мамка разважае, а як фотку пабачыць - ня зможа ўстаяць :) Ах, гэта будзе фэерычна!
Галуш напiсаў(ла) Верасень 19, 2008 у 19:44
Добра, толькі хай сама не распранаецца.
Кнехт напiсаў(ла) Верасень 19, 2008 у 20:34
ПАПЯРЭДЖАННЕ

Хачу задаць аголеным паэтам
Пытанне далікатнае "аб гэтым".
Найлепей, адкажыце, хлопцы, самі:
Ў календары вы будзеце з "балтамі"?

Шкада, калі пры гэтакай "харызме",
Абвінавацяць вас у тэрарызме.

:)
Slava напiсаў(ла) Верасень 19, 2008 у 23:53
Нейкi хлопчык з трушчобау. Пра якi лiтаратурны працэс ён кажа, калi не можа пазбавiцца ад сауковых дываноу у галаве. Мы не цiкавiмся танным порна, тым больш у выглядзе слоунага паносу.
Сяргей Балахонаў напiсаў(ла) Верасень 20, 2008 у 0:40
Дабра табе Slava, доўгіх гадоў жыцьця і беларускай раскладкі на клявіятуры!:)
Вас1ль напiсаў(ла) Верасень 20, 2008 у 0:40
Марыйка, золатка!
Тэрм1нова шл1це запрашэньне Чарг1нцу! Гэнэральск1 акт станецца сапраудным сымбалем яднаньня двух саюзау на вартаснай платформе!!! Нарэшце мы будзем разам!Нарэшце -- канец расколу!
Алена напiсаў(ла) Верасень 20, 2008 у 9:44
А Бахарэвічу, калі апрача сваёй прозы ён ня можа больш нічога паказаць народу, -- ганьба!
Света напiсаў(ла) Верасень 20, 2008 у 11:32
Ка-лен-дарь! Ка-лен-дарь! Наконец-то смогу воочию полюбоваться прославленным пистончиком Сережи Прилуцкого, не всё же Марийке счастье! А про Бахаревича -- это ты, Алена, зря, не видала, так и не говори.
лёнчык напiсаў(ла) Верасень 20, 2008 у 16:15
Як гэта актывiзавалiся нашыя жанчынкi, трэба бачыць! Калi Аркуш падау iдэю, так мы ня будзем, жаночае цела не тавар, пра рэлiгiю нешта успамiналi. А тут аказваецца усё мы ведаем, хто чаго варты, якi у каго \"пистончык\"! Мне таксама цiкавага пабачыць смочкi на грудзях некаторых паэтак. Цiкавяць дупы i тое, што нiжэй жывата. Але гэта развагi. Самае тое, каб быу каляндар з паэтамi i паэткамi разам. Толькi так. Калi не атрымаецца, то тады наогул не друкаваць яго. Хай i нашыя жанчынкi зробяць карыснае для агульнай справы, а ня толькi разглядаюць \"пистончики\" паэтау.
спадар Зьміцер напiсаў(ла) Верасень 20, 2008 у 18:03
Мне спадабалася гэтая ідэя. Даволі цікава і неардынарна. Як мне падаецца, галоўная ідэя ня ў тым каб убачыць аголеных істот (у дадзеным выпадку пісьменнікаў), але такім чынам спраўдзіць нейкія творчыя задумы. Натхненне не пытаецца ў мастака,што \"закінуць\" яму ў галаву. Тут трэба глядзець з творчага пункту гледжання. Дый такое ў Беларусі нечастая з\'ява.
Джгун Камлюкаваты напiсаў(ла) Верасень 20, 2008 у 20:57
Шаноўнае заклапочанае спадарства, вы ахвігелі вышэй меры, за якую прыстойнасьць не сягае.
Добрую навіну ад Мартысевіч падала "НН". Дапамагла прыадчыніць асобна ўзяты куточак унутранага сьвету некаторых асобаў. Каляндара няма, ёсьць толькі напаўжартоўныя (?) намеры, але які жывы і падрабязна водгук!

Наперад!!! Напрамак ці аб`ект - гэта як каму...
Марыйка напiсаў(ла) Верасень 20, 2008 у 22:50
Нешта я не зразумела, як так атрымалася, што я фактычна напісала артыкул у "Нашу нівы". І подпіс мой, і словы больш чым напалову мае. Калі так, то дзе мой ганарар?
Аматарка напiсаў(ла) Верасень 20, 2008 у 23:08
вось на Бахарэвіча я якраз і паглядзела б у першую чаргу... прыкра(
ambers напiсаў(ла) Верасень 21, 2008 у 10:15
ну і добра, што Бахарэвіча там ня будзе
інтрыга напiсаў(ла) Верасень 21, 2008 у 12:29
Марыя, дык раскрыйце ўрэшце тэму Хадановіча!
Проста чытачка напiсаў(ла) Верасень 22, 2008 у 15:27
Дзяўчаткі, супакойцеся. Што б там ні было ў Бахарэвіча, яно не пераважыць і не перабольшыць ягонай вялікай прозы (Аматарцы). Сп. інтрыга, тое, што вы маеце на ўвазе пад "тэмай Хадановіча", наўрад ці павінна раскрываць Марыйка, калі ёй удалося пранікнуць у тую тэму. Гаворка ж у нас пра каляндар, а не пра пісюны, за якія вы так учапіліся. А каляндар -- павінен быць!
інтрыга напiсаў(ла) Верасень 22, 2008 у 15:39
Проста чытачка - вялося пра ўдзел Хадановіча ў каляндары! У згодных і нязгодных спісах дзядзькі няма.
Але вельмі дзякую, што падзяліліся сваімі праекцыямі, займальна. :)
daroha напiсаў(ла) Верасень 22, 2008 у 18:38
цалкам падтрымліваю пазыцыю марыйкі і некага з баранавічаў (http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=20099).

вельмі непрыемна назіраць, як "нн" усё больш і больш спаўзае ў апошнюю жоўць, якую ўжо і журналістыкай назваць цяжка. брыдка, калі неэтычныя паводзіны "нашаніўцаў" усё часьцей рэдакцыя спрабуе апраўдаць нейкімі мітычнымі высокімі мэтамі накшталт нацыястварэньня ці культурных пошукаў. усё фігня, спадарства, перачытайце азы журналістыкі! і хоць які этычны кодэкс журналістаў!

гэта па-першае. а па-другое, рэдакцыя сапраўды вельмі непрыгожа займаецца падменай паняцьцяў. нехта з баранавічаў вельмі слушна заўважыў пра рэгіянальныя смі: тыя працуюць часам у яшчэ цяжэйшых умовах, аднак нічога сабе, неяк трыаюцца, нават акупаюцца ды складаюць канкурэнцыю праўладным "раёнкам". і ня ныюць яны, не скавычуць гэтак, як тое робіць "наша ніва" з нумару ў нумар.

шукаць халявы ды клянчыць грошай у мітычных 500 беларускіх багатыроў - вось пазыцыя "нашае нівы", якую рэдакцыя спрабуе апрануць у прыгожыя рамантычныя адзёжы беларускага нацыяўтварэньня ды бясконцага беларускага адраджэньня. у той час, калі іншыя неяк спрабуюць тыя грошы зарабляць, вытвараючы якасны прадукт.

вось і розьніца паміж пазыцыямі сп. дынька і спн. мартысевіч. і ня трэба ляля пра аўтарскія правы чэхаў ці нешта падобнае: тут гаворка пра іншае - пра агульную хваробу "першай беларускай газэты з рысункамі", пра нарыў, які прарваўся праз выпадак з марыйкай мартысевіч.

Рэд. Па-першае, нехта з Баранавіч якраз, як я яго зразумеў, заклікае адрачыся беларускамоўнасьці і рабіць газэту іншага кшталту - як расейскамоўны Інтэкс-прэс. Тады як Марыйка ўвогуле няясна да чаго заклікае — каб яна стварала Календары, а мы пра іх не пісалі, прыкладна так. Наконт правоў - ніякіх мы не парушылі. Вы самі чыталі закон пра аўтарскія правы, кодэкс журналіста ці хоць праўныя рамкі перадруку з блогаў?
byllion напiсаў(ла) Верасень 22, 2008 у 19:46
Незразумела, чаму некаторыя тут узьнялі гвалт і вінавацяць НН у жаўцізьне. Калі мне не падабаецца нейкае выданьне, то я нават думаць ня думаю заходзіць на яго сайт. Тут жа хтосьці лямантуе, што НН сапсавалася, звар'яцела й змаргіналізавалася, але штодня заходзіць на nn.by І заўтра зойдзе, і празь месяц, і праз паўгоду. Больш за тое, будзе пакідаць камэнтары. Дык у чым справа?

У Беларусі не існуе вольнага рынку, адпаведна няма і магчымасьці справядліва канкураваць. Гэта па-першае. Нават у краінах, дзе існуе нармальная канкурэнцыя, у СМІ ўліваюцца капітальныя грошы, каб яно магло стаць на ногі. У Беларусі альбо няма нацыянальнай "буржуазіі", альбо яна баіцца, альбо як стагодзьдзі раней - здрадзіла. Беларусь - гэта ня Польшча й нават не Ўкраіна, дзе можна свабодна разьвіваць ініцыятыву, а Дынько - гэта ня Рупэрт Мёрдак.
Мараліст напiсаў(ла) Верасень 23, 2008 у 1:03
А хто такі гэны Рупэрт Мёрдак?
Dodzik напiсаў(ла) Верасень 24, 2008 у 13:33
Маралісту:

Рупэрт Мёрдак -- гэта адзін аўстралійскі (калі не памыляюся?) дзядзька, які скупіў ангельскую прэсу і цяпер башляе напрапалую і трахае ангелькіх прэсавых бізнэс оўцаў калі хоча і як хоча.
Dodzik напiсаў(ла) Верасень 24, 2008 у 13:41
Ой, забыўся! Калі Мёрдак паставіў буквай "пы" ангельскіх бізнэсоўцаў, дык чаму б спадару Дыньку не напрасіцца ў чаргу -- той Мёрдак адшпіліць неблагія грошы! Гэтакае ахвяраваньнне толькі на выгоду беларускай культуры!
Мика напiсаў(ла) Верасень 24, 2008 у 17:55
Ну и какетуны. Ишь как взвились.
daroha напiсаў(ла) Верасень 24, 2008 у 19:42
2byllion:

з гэткай лёгікай, дзядзечку (\"Калі мне не падабаецца нейкае выданьне, то я нават думаць ня думаю заходзіць на яго сайт\", (с) byllion), можна і ўсім, каму не падабаецца лукашэнка, валіць зь беларусі: не падабаецца сучасны беларускі палітычны рэжым - дык едзьце ў іншую краіну!

што, дурны прыклад? ну, я папросту праілюстраваў вашую ж лёгіку.

\"нашу ніву\" я люблю. люблю за тое, што гэта сапраўды была зьява ў беларускім жыцьці. люблю \"нн\" за яе найцікавейшыя нумары ў першай палове й сярэдзіне 1990-х гг. і менавіта таму, што люблю яе, і не застаюся абыякавы да таго стану, у якім зараз знаходзіцца \"першая беларуская газэта з рысункамі\". ці ж калі нехта, каго любіш, гібее, трэба маўчаць? ці маўчаць вы прапануеце?

ага, можна ж і іншае выйсьце, так? да прыкладу, ахвяроўваць на газэту, як таго просіць з нумару ў нумар рэдакцыя, так? але ахвяроўваць на што? на газэту, якая бачыць сябе ў агульным нацыянальным сумеры, але сумерамі й магутнасьцямі можа раўняцца зь якой ня самай пасьпяховай \"раёнкай\"? ці на сайт, які ўсё больш і больш нагадвае \"жежешечку\" з процьмай перадрукаў і ўсё меншай колькасьцю аўтарскіх матэрыялаў? ці на выданьне зь неакрэсьленым рэдактарствам (у нейкай канкрэтнай асобе), зь неакрэсьленай мэтавай аўдыторыяй (ня трэба тут пра мітычны беларускі народ толькі, ок? лукашэнка й паўлючэнка - таксама складнікі сучаснага беларускага народу, але ці ёсьць тут нейкія матэрыялы, якія хоць неяк маглі бы іх зацікавіць? ах, забыўся пра сацыяльныя групы замест пэрсаналіяў? ну добра, дзе матэрыялы для гаспадароў лецішчаў ці пэнсіянэраў?) ды незразумелай рэдакцыйнай лініяй (ах, спадарства, давайце пакінем у спакоі знакамітую журналісцкую аб\'ектыўнасьць і лепш згадайма, як паўгады абмяркоўвалі \"намызьнікі\" з \"напысьнікамі\" ды патрэбу ў тэлепраграме!)?

плакацца пра забарону ў рэкляме таксама не на 100% карэктна. рэкляма ў газэце (ці на сайце) - гэта ж грошы, якія рэклямадаўца выдаткоўвае з намерам прарэклямаваць нейкі свой прадукт, каб атрымаць, у выніку, яшчэ большы прыбытак. і вось якая эканамічная вартасьць рэклямы ў выданьні, якое знаходзіцца на ўзроўні сярэдненькай \"раёнкі\" ды яшчэ й знаходзіцца ў бясконцай стагнацыі ў чаканьні ахвяраваньняў ды 500 ахвярадаўцаў? які прыбытак можа прынесьці рэкляма ў падобным выданьні?

распаўсюд? таксама пад забаронай, як і рэкляма? аяяй! гэткае ўражаньне, нібы толькі \"нашай ніве\" чыняць перашкоды ў друку, распаўсюдзе ды працы з рэклямадаўцамі! дык а што, іншым рэгіянальным няўрадавым выданьням гэткіх перашкодаў ня чыняць, ці што? тыя ж, у адрозьненьне ад \"нашай нівы\" неяк выцягваюцца. ах, згадалі пра беларускую мову - дык што, атрымліваецца, \"нашай ніве\" значна цяжэй за іншых, бо яна - беларускамоўная?! нейкі крыж пакутны вымалёўваецца! вах!

толькі ніякі гэта ня крыж, але звычайная фігня. мова мовай - якасьць прадукту ад яе не залежыць. матэрыялы расейскамоўнай \"бдг\", паводле якасьці, у сто мільёнаў разоў апярэджваюць матэрыялы сучаснай беларускамоўнай \"нашай нівы\".

і нічога тут радаснага - суцэльнае гора. а яшчэ большае гора - у тым, што рэдакцыя хавае галаву ў рамантычна-незразумелаякія чмары, бы той стравус у пясок. і бачыць, і чуць нічога ня хоча: маўляў, мы - легенда беларушчыны, а таму торлькі мы маем рацыю.

фігня.

Рэд. НН прадукуе цяпер штодзённы сайт, папяровы тыднёвік, заснавала кніжную сэрыю, у нашым коле выдаецца таксама часопіс "ARCHE". А дыскусія пра намызьнік добранька ўелася ў памяць, хоць і адбылася ў мінулым тысячагодзьдзі. Многае зьмянілася за той час, і "БДГ", пра якую Вы так цёпла адгукаецеся, пяць гадоў як не выходзіць.
Мику: напiсаў(ла) Верасень 24, 2008 у 19:51
У-у, пгативный, ишь как напрашиваешься...
daroha (дарозе:) напiсаў(ла) Верасень 24, 2008 у 20:28
+5 і яшчэ раз +5!
byllion напiсаў(ла) Верасень 24, 2008 у 22:22
Шаноўны daroha. Вашае параўнаньне сапраўды дурное, толькі вось да маёй лёгікі яно ня мае ніякага дачыненьня, як і да маіх словаў. Як той казаў параўнаў .пііііііп.. з пальцам. Наша Ніва, як я разумею, гэта прыватнае выданьне, і як кожная незалежная газэта ў любой краіне сьвету, яна самае вызначае рэдакцыйную палітыку. Калі Вы яе ня бачыце, гэта ня сьведчыць аб тым, што яе няма. Свабода выбару ў дадзеным выпадку, на мой погляд, гэта ня тое, каб ў аднэй газэце чытаць усё, што б вам спадабалася, а тое, каб у выпадку неабходнасьці Вы маглі купіць нешта іншае ў шапіку. Калі Вы лічыце, што ў нас хапае пасьпяховых раёнак, дык чытайце іх. Калі Вам не падабаецца НН, дык не чытайце, каб захаваць свае нэрвы. Я таксама часам магу пасьмяяцца зь нейкага артыкулу ў НН, але гэта не дае мне права вучыць рэдакцыю, што ёй рабіць. Па-другое, як вы ўяўляеце гэтае вучэньне? Прапануйце па пунктах што зрабіць, напішыце самі цікавы артыкул альбо падкладзіце ўпакоўку з-пад соку пад памяшканьне рэдакцыі. А што да выязду з-за Лукашэнкі. Я жыву па-за межамі Беларусі, між іншым і таму, што мне не падабаецца гэты палітычны рэжым. Не падабаецца і хоць ты трэсьні. А Наша Ніва ўсё роўна робіць файную справу:-) Я падпісаўся на год на пдф і іншым раю. Купіў кніжкі сэрыі НН і задаволены.
daroha напiсаў(ла) Верасень 24, 2008 у 23:23
2рэд:

1. вельмі рады, што рэдакцыі \"нашае нівы\" хапае на гэтулькі працы. спору і плёну ў вашай працы! адзіная заўвага: часам здаецца, што рэдакцыя не зусім адасабляе папяровую і электронную вэрсіі газэты, а таму дзейнічае і там, і тут аднолькава, мае тойсама падыход да абсалютна розных відаў віданьня.

2. дыскусія пра намызьнік сапраўды добранька ўелася, бо мела дастаткова часу, каб уесьціся ;) безумоўна, прыкладаў значна больш, але згаданая дыскусія на момант напісаньня папярэдняга камэнтара падалася мне найбольш красамоўнай.

3. зьмены, якія былі адбыліся цягам новага тысячагодзьдзя, я таксама заўважыў - у гэтым мы падобныя;) і пра лёс \"бдг\" таксама ведаю, і шкадую пра зьнікненьне гэтае газэты ня менш чым пра заняпад \"нашае нівы\".

***

2byllion:

шаноўны byllion, самае істотнае - што мы з вамі абмяняліся ўласнымі думкамі. далей па пунктах:

1. параўнаньне з рэжымам лукашэнкі я ўжыў менавіта для таго, каб паказаць абсурднасьць (на маю асабістую думку, вядома ж) вашага выказваньня, якое я быў працытаваў у папярэднім камэнтары. я глыбока перакананы ў злачыннасьці падыходу, да якога вы апэлюеце - да абсалютнага непрыманьня крытыкі ці якое-колечы незадаволенасьці: ніколі ў жыцьц ня будзе гэтак, каб усё было гладка ды соладка. і маўчаньне, у гэтым выпадку, маю зусім ня бляск золата.

2. я зусім не лічу, што ў нас хапае пасьпяховых раёнак. наадварот, катастрафічнае становішча беларускай журналістыкі - як няўрадавай, гэтак і праўрадавай - найперш у раёнах не дазваляе быць надта вялікім аптымістам. беларуская журналістыка гібее, і ў кожнага выданьня - свая гісторыя ды свая трагедыя.

чытаць раёнкі ня маю ані ахвоты, ані магчымасьцяў. апошнім часам навіны атрымліваю выключна праз інтэрнэт. зь беларускіх рэсурсаў люблю naviny.by сайты \"нашего мнения\" і arche, чытаю \"новую эўропу\" і \"нашу ніву\" ды яшчэ шэраг іншых рэсурсаў.

3. з нэрвамі ў мяне больш-менш, і \"наша ніва\" тут вялікага надвор\'я ня робіць. у \"нн\" штораз знаходжу нешта цікавае, аднак гэткага цікавага зь цягам часу, на жаль, знаходзіцца ўсё менш і менш.

4. вы пярэчыце самому сабе: то кажаце, што ня маю права павучаць рэдакцыю, то прапануеце павучыць ды яшчэ й па пунктах.

павучаць \"нашу ніву\" не зьбіраўся й не зьбіраюся. гэта калі сьцісла.

5. пра артыкулы - гэта асобная гісторыя. гісторыя, якая складаецца, таксама з мноства пунктаў. адным зь ня самых прыемных пунктаў адзначыліся ў гэтай гісторыі і мае, у тым ліку, артыкулы, якія \"нн\" перадрукоўвала без пазначэньня аўтарства (ну, пра ганарары мы ня згадваем, так?) альбо за подпісам аднаго з сваіх супрацоўнікаў. і гэта - у папяровай вэрсіі выданьня (таму праверыць праўдзівасьць маіх словаў, дарэчы, зусім ня цяжка;).

6. я таксама апошнія колькі гадоў жыву пераважна па-за межамі беларусі. у вільні. часова. і апынуўся я ў вільні зусім не з-за таго, што я не люблю лукашэнку ці што не падтрымліваю ягоны рэжым. зусім не (хоць лукашэнку я ўсё-ткі не люблю і рэжым ягоны не падтрымліваю:). таму, паверце, разумею ўсю глыбіню вашых пакупак і падпіскі на пдф. і з тым, што \"наша ніва\", не зважаючы ані на што, робіць файныя справы, я таксама з вамі згодны.

вось толькі размова не пра тое вялася.
Gorliwy Litwin напiсаў(ла) Верасень 25, 2008 у 15:28
Марыйцы трэба сыходзiць у порна-бiзнэс, калi не у якасцi зоркi, дык у якасцi менэджэра. Тады i вырашыцца праблема ганарарау, якая яе так хвалюе. Зараз толькi гэты сэктар эканомiкi i расце. У хвiлялёгii грошай няма, асаблiва у шч.-бел.

Беларушчына у новай прахвэсii Марыйкi адыграе ролю каталiзатара, не болей. Жорсткая рэальнасць.
Gorliwy Litwin напiсаў(ла) Верасень 25, 2008 у 19:30
Цiкава было б даведацца статыстыку, цi закрануу крызiс сэкс-iндустрыю? Iнтуiтыуна мне здаецца, што не. Наадварот, туды мусяць перацякаць стымулы i рэсурсы са старых сектароу эканомiкi, з нерэнтабельных i датаваных сац. дзяржавамi сел. гаспадаркi, прамысловасцi i не-сэкс. паслугау. Зрэшты, нарка-, латэрэйна-, алкагольна, - гульнёвы бiзнэс – тое сама.

Законы тэрмадынамiкi няумольна сцвярджаюць, што у вынiку эвалюцыi чалавецтва свабодная вытворчасць у «старых сектарах» непазбежна робiцца нерэнтабельнай i стымулы дзейнасцi адтуль сыходзяць.

Вялiкi уклад у сусветны эканамiчны рост можа даць скасаванне сям i. Тады многiя традыцыйныя "сямейныя паслугi" (не толькi сэкс), якiя тысячагоддзямi не давалi укладу у рынкавую капiталiзацыю, могуць быць выкiнутыя на рынак i даць многiя мiльёны новых працоуных месцау (сурагатна-сацыяльныя бацькi, дзецi, сужэнцы i г.д.) i новыя магчымасцi iнвеставаць.

Марыйка, як студэнтка, гэта адчувае, а выразіць ня можа - бракуе тэарэтычнай падрыхтоўкі.
Саянаў напiсаў(ла) Верасень 25, 2008 у 20:00
Gorliwy Litwin
======================

Рацыя!
Gorliwy Litwin напiсаў(ла) Верасень 25, 2008 у 21:54
Шмат тысячагоддзяу галоунай задачай эканомiкi было – «як вырабiць». I толькi недзе у сярэдзiну 19 ст., у эпоху прамысловай рэвалюцыi, стала зразумелым, што вырабiць можа любы дурань. Галоунае – прадаць. Гэта зрабiлася галоуным клопатам, галауным болеем кампанiй i урадау на цэлае стагоддзе, пакуль канчаткова не навучылiся прадаваць. Цяпер гэта таксама вырашаная задача: надрукуй кейнсiанскiх грошай, раздай – вось табе i пакупнiкi. Таму цяпер галоунае пытанне эканомiкi: як спажыць? Iншымi словамi, як ператварыць набытыя у крэдыт прадукты (не толькi харчавання) у Нiшто? Г.зн., знiшчыць?

У рускай мове, а таксама у шчырай беларускай трасяначцы, выдатна бачная сувязь памiж дзеясловамi – «патрабляць» i «iстрабляць». I абсалютна вiдавочна, што паходзяць яны ад «бляць». Менавiта Вялiкая Бляць, яна ж – Кiбела, яна ж – Мацi Уркагана, яна ж – Анёл Смерцi (чытай апiсанне паездкi Iбн Фадлана на Волгу) стаiць у цэнтры спажывецкай эканомiкi. Менавiта ёй мы усе i пакланяемся, хочам таго цi не.
Альжбета напiсаў(ла) Верасень 26, 2008 у 9:36
Наша Нiва дагэтуль застаецца газетай, якую Алесь Белы робіць для сябе і сваіх сяброў.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).