Алегорыя.

Даражэў газ. Не павольна – даляр за далярам, як для заходніх суседзяў – не, адразу ўдвая, а потым яшчэ… А разам з набліжэньнем рынкавай цаны блізілася й дата выбараў. Ды як на ліха выбаршчык пайшоў пераборлівы – калі даражэюць камунальныя паслугі, то галасаваць ня хоча. Ці горш – хоча, ды ня так, як трэба.

Але, як ужо шматкроць было,

паратунак прыйшоў адтуль, адкуль не чакалі.
За паўтара месяца да ацяпляльнага сэзону ўвалілі маразы. Выбаршчык, звыклы жыць паводле закону, ціха чакаў ацяпляльнага сэзону. Вядома, знаходзіліся й разумнікі, якія куплялі электраацяпляльнікі ды палілі танную электрычнасьць. Але й яны не ўратаваліся ад вірусу, які прыйшоў у халодныя кватэры, да дзетак (год якіх якраз мінуў), пэнсіянэраў (якія за год да таго страцілі сваю каштоўнасьць як выбаршчыкі праз скасаваньне палёгкаў), настаўнікаў (палова якіх пахварэла праз новую рэформу), працаўнікоў, моладзі ды нават дактароў, што дужаліся павылечваць астатніх. Далей захварэлі дзяржаўныя служачыя (якія мусілі раз на месяц прымаць наведвальнікаў). А 15 кастрычніка зьлёг – апошнім – Кіраўнік Дзяржавы, які прымаў сьмяротна хворага Міністра Камунальных Паслугаў з рапартам аб пачатку ацяпляльнага сэзону.

У Новы год краіна ўвайшла, гатовая да рынкавай цаны газу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?