Пераклад калыханкі All the pretty little horses. (на музыку Coil).

Люлі-люленькі, ня плач, засынай, мой любы коцік,
Засынай, мой любы коцік.
Як прачнесься, будзеш мець усіх конікаў прыгожых,
Усіх конікаў прыгожых.
Чорных, шэрых ды гнядых
Усіх конікаў прыгожых.

Там, далёка, на травічцы,
Ляжыць дробнае ягнятка
Пчолкі й матылькі ў вочкі лезуць,
А небарака кліча матку.
Усе малыя клічуць «мама»!
Усе малыя клічуць «мама»!

Люлі-люлі, у канюшынцы
Хай спачне твая галоўка,
Хай спачне твая галоўка.
Покуль мама сон вартуе,
На канёх паскачаш лоўка.

І на чорных, і на гнядых
На ўсіх коніках прыгожых,
На ўсіх коніках прыгожых.

На ўсіх коніках прыгожых…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?