Анжаліка Борыс, старшынька непрызнанага ўладаю Саюза палякаў Беларусі, сёння сустракаецца з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам.

Як паведамлі ў канцылярыі прэм’ера, сустрэча адбудзецца па ініцыятыве кіраўніка польскага ўраду. Пакуль аднак ні падрабязнасці сустрэчы, ні тэма перамоваў не асвятляюцца. Сама Анжэліка Борыс, якая ужо прыехала ў Польшчу, таксама падцвердзіла, што ініцыятыва сустрэчы сыходзіць ад прэм’ер-міністра Польшчы.

Відавочна, бакі абмяркуюць сітуацыю, якая склалася пасля апошняга з’езду Саюза палякаў Беларусі, які праходзіў у Гродна ў мінулую нядзелю. Пастановай рады арганізацыі стала рашенне, што Саюз палякаў гатовы да канструкцыйнага супрацоўніцтва з уладамі, накіраванага перш за ўсё на легалізацыю арганізацыі і яе дзяржаўную рэгістрацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?