Начальніку галоўнага ўпраўлення

ўнутраных спраў

Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта

грамадзяніна Сідарэвіча Анатоля Міхайлавіча, які пражывае па адрасу: г. Мінск,

вул. Каліноўскага, д. 63, кв. 72

ЗАЯВА

Пане начальнік,

з першых чыслаў верасня крымінальны вышук Першамайскага раёна г. Мінска пачаў сапраўдны пераслед маёй асобы.

15 верасня я звярнуўся з заявай на імя начальніка Першамайскага РУУС (копія дадаецца).

Замест таго каб атрымаць пісьмовы адказ на заяву, 22 верасня я зноў быў выкліканы да тэлефона. Супрацоўнік крымінальнага вышуку зноў дамагаўся, каб я з’явіўся ў міліцыю, так і не растлумачыўшы, у якасці каго (пацярплега, сведкі ці западозранага) мяне выклікае. Пры гэтым ён спасылаецца на нейкі загад, паводле якога павінны быць дапытаныя (ці апытаныя?) усе мужчыны, якія нарадзіліся ад 1938 да 1991 года.

Начальнік УУС Першамайскага раёна і яго падначаленыя не зразумелі сутнасць маёй заявы ад 15 верасня 2008 г.

Я патрабую, каб крымінальны вышук пакінуў мяне ў спакоі.

Дзеянні крымінальнай міліцыі Перашамайскага раёна я расцэньваю як псіхалагічны тэрор.

На мерапрыемствы, якія ладзіць улада, тым больш туды, дзе збіраецца маса п’яных людзей, я не хаджу. Пра падзеі 3 ліпеня я даведаўся апоўдні 4 ліпеня. (Радыёкропкі і тэлевізара не трымаю, а радыёпрыёмнік не ўключаў.)

Выбуховых рэчываў, як я ўжо напіаў, вырабляць не ўмею.

Пра падрыхтоўку выбуху я не чуў і не ведаў.

Даказваць сваё алібі і недатычнасць да падзей 3 ліпеня не маю намеру. Гэта крымінальнаму вышуку трэба прад’явіць аргументы, што я маю дачыненне да выбуху 3 ліпеня ці з’яўляюся яго сведкам. І выклікаць мяне позвай.

Праходзіць дактыласкапію і здаваць сліну на падставе нейкага не апублікаванага да агульнага ведама загаду адмаўляюся, бо не бачу для гэтага законных падстаў.

Паўтараю: я патрабую, каб крымінальны вышук пакінуў мяне ў спакоі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?