Сёньня ў Мадрыдзе прайшло лёсаваньне матчаў усіх раўндаў Кубку Дэвіса.

Як паведамлялася раней, зборная Беларусі (капітан Уладзімер Ваўчкоў) захавала сабе прапіску ў 1-й зоне Эўра-Афрыканскай групы Кубку Дэвіса.

Матч першага раўнду беларусы прапусьцяць і згуляюць зь пераможцам матчу Паўднёвая Афрыка - Македонія.

Матч з удзелам беларусаў пройдзе 8-10 траўня 2009 году. Каманды ПАР і Македоніі згуляюць 6-8 сакавіка.

Найлепшы з македонскіх тэнісістаў -- Прэдраг Русеўскі - займае 615-ты радок у сусьветным рэйтынгу, Ілія Марціноскі - 848-ты, Дзімітар Грабулоскі -- 1024-ты, Шэндрыт Дэары - 1734 -ты.

Тэнісісты Паўднёвай Афрыкі куды больш моцныя.

Кевін Андэрсан трымае 118-ты радок у сусьветным рэйтынгу, Рык дэ Вэрт - 170-ты, Ізак ван дэр Нэрвэ - 258-ты, Уэслі Мудзі - 372-ты.

Што да беларусаў. Уладзімер Ігнацік зьляцеў на чатыры пазыцыі і цяпер займае 427-ты радок, Максім Міірны - 526-ты, Андрэй Каратчэня - 592-гі, Дзьмітры Жырмонт - 635-ты, Сяргей Бетаў - 669-ты.

***

Вынікі лёсаваньне Асноўнай групы Кубку Дэвіса. У матчах 1/8 фіналу згуляюць зборныя Аргентыны - Нідэрляндаў, Францыі - Чэхіі, ЗША - Швайцарыі, Харватыі - Чылі, Нямеччыны - Аўстрыі, Ізраіля - Швэцыі, Сэрбіі - Гішпаніі, Румыніі - Расеі.

Гэтыя матчы пройдуць 6-8 сакавіка 2009 г.

А ў сёлетнім фінале Кубку Дэвіса згуляюць зборныя Гішпаніі і Аргентыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?