21 верасня 2008 г. у парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску быў асвечаны помнік Яну Паўлу ІІ. Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч і ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Уладзіслаў Блін канцэлебравалі святую Імшу ў інтэнцыі хутчэйшай беатыфікацыі Яна Паўла ІІ.

Ва ўрачыстасці таксама прымалі ўдзел амбасадар Рэспублікі Польшча ў Беларусі спадар Генрык Літвін, консул Рэспублікі Польшча ў Мінску спадар Кшыштаф Свідэрэк і іншыя прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, святары, сёстры законныя і шматлікія вернікі.

Свята расчалося з музычна‑паэтычнай імпрэзы «Рымскі трыпціх» на словы Яна Паўла ІІ, якую прадставіла моладзь з парафіі Божага Провіду ў Слабодцы (Браслаўскі дэканат).

Урачыстае асвячэнне помніка Яну Паўлу II адбылося пасля святой Эўхарыстыі, якую аздабляў цудоўны спеў мінскага хору «Społem». У знак пашаны і любові да Вялікага Папы да помніка былі ўскладзены кветкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?