Гэтыя зьвесткі прыводзіць The Washington Post.

Газэта зазначае, што кандыдат ад Дэмакратычнай партыі ЗША карыстаецца падтрымкай 52 % апытаных выбарцаў, кандыдат ад Рэспубліканскай партыі — толькі 43%.

Месяц таму Абама таксама апярэджваў Маккейна, але пасьля зьезду рэспубліканцаў, на якім сэнатар ад штату Арызона вылучыў ў віцэ‑прэзыдэнты харызматычную Сару Пэйлін, Маккейна падтрымлівалі 49%, 47%‑‑ Абаму.

Выбары прэзыдэнта ў ЗША пройдуць 4 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0