Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 25 верасня ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўночна‑ўсходні, паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—8°С, па паўночнай палове месцамі на глебе замаразкі да 0 — мінус 2°С; днём плюс 12—17°С.

У Мінску 25 верасня пераменная воблачнасць, без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўночна‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—6°С, днём плюс 14—16°С.

У наступныя двое сутак, 26—27 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночны, 27‑га з пераходам на заходні, 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—7°C, 26‑га месцамі на глебе, а 27‑га на тарфяніках Палесся замаразкі да 0 — мінус 2°C; днём плюс 12—18°C.

У Мінску 26 верасня пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—5°С, у наваколлях горада на глебе слабыя замаразкі да 0 — мінус 1°С; днём плюс 12—14°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?