У Маскве абвешчаны сьпіс 12 самых уплывовых гістарычных фігур, што вызначыліся ў ходзе інтэрнэт‑галасаваньня ў рамках праекту «Імя Расеі».

Як паведамілі ў сераду на прэс‑канфэрэнцыі ў Маскве арганізатары праекту,

лідэрам рэйтынгу стаў Аляксандар Неўскі.

Арганізатары зазначаюць, што Аляксандар Яраславіч Неўскі ўвесь час быў у лідэрах.

На другое месца з 12‑га перамясьціўся Аляксандар Пушкін, а Іосіф Сталін, наадварот, апынуўся на 12‑м, доўгі час ён займаў менавіта другую пазыцыю.

У сьпіс таксама ўвайшлі пісьменьнік Фёдар Дастаеўскі, імпэратар Пётр І, адвакат і рэвалюцыянер Уладзімер Ленін, палкаводзец Аляксандар Сувораў, імпэратрыцы Кацярына ІІ, цар Іван Грозны, рэфарматар Пётра Сталыпін, цар-рэфарматар Аляксандар ІІ, навуковец Дзьмітры Мендзялееў.

Вынікі праекту «Імя Расеі» будуць падведзеныя пры канцы году. Пры тым, пасьля абвяшчэньня 12 пераможцаў на тэлеканале «Россия» пачне выходзіць аднайменнае ток‑шоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?