У пачатку сталічнай вуліцы Маскоўскай, на павароце ў бок Дружнай (ля унівэрсаму "Кастрычніцкі", адбылося ДТЗ з удзелам трох машын.
Мяркуючы па ўсім Фальксваген "наехаў" на «Опэль», а бок мікрааўтобус урэзаўся ззаду у "Фальксваген".
На месцы здарэньня працуе ДАІ.
Паколькі ДТЗ адбылося на павароце ў бок ДС "Дружная", яно прывяло да паралізацыі руху тралейбусаў, што едуць на дыспэтчарскую станцыю з Малінаўкі, Паўднёвага Захаду і Курасоўшчыны. На гэтым участку тралейбусы мусяць ехаць па крайняй правай паласе.
Па стане на 8:38 у ланцужок пашыхтаваліся 18 тралейбусаў.
Прычым ланцужок працягнуўся ажно да тралейбуснага прыпынку на "Маскоўскай". Некаторыя кіроўцы знаходзяцца ў сваіх машынах ужо ў гарызантальным стане. Не, яны не напіліся з гора :) Проста разбор ДТЗ і вызваленьне паласы зойме шмат часу, таму можна і адпачыць. Дзіўна, што некаторыя пасажыры упарта не пакідаюць тралейбусы.
За лічаныя хвіліны вераніца з тралейбусаў маглі імкліва вырасьці: рух грамадзкага транспарту ў гэты час вельмі інтэсіўны, і «рагатыя аўтобусы» працягваюць прыбываць з мікрараёнаў.