На 26 верасня актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» масава выклікалі «на прафілактычныя гутаркі» ў пракуратуру. Позвы напярэдадні разносілі ўчастковыя інспектары.
Як паведаміў «Мы» адзін з актывістаў, хутчэй за ўсё, у пракуратуры маладафронтаўцаў папярэдзяць пра недапушчальнсць супрацьпраўных дзеянняў 28 верасня на Кастрычніцкай плошчы.
Нагадаем, што раней актывістка «Маладога фронту» Наста Палажанка падавала ў Мінгарвыканкам заяву на правядзенне 28 верасня на Кастрычніцкай плошчы акцыі пратэсту супраць вынікаў парламенцкіх выбараў. Але гарадскія ўлады адмовілі.