Прэзыдэнт Беларусі 26 верасня падпісаў указ № 529 «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва ўказ ад 30 верасня 1999 года № 573». Як паведаміла прэс‑служба кіраўніка дзяржавы, дакумент прыняты ў мэтах стымулявання эканоміі ўсіх відаў рэсурсаў.

Згодна з унесенымі змяненнямі штогод сярод арганізацый і рэгіёнаў будзе праводзіцца спаборніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў па эканоміі матэрыяльных і паліўна‑энергетычных рэсурсаў з занясеннем пераможцаў на Рэспубліканскую дошку гонару.

Новым указам устаноўлены ўмовы правядзення спаборніцтва і парадак вызначэння кандыдатур, якія дасягнулі ў ім найлепшых вынікаў. Асноўным крытэрыем ацэнкі працы кандыдатаў будзе «найлепшае выкананне (перавыкананне) задання па эканоміі рэсурсаў пры безумоўным дасягненні ўсіх устаноўленых мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна‑эканамічнага развіцця».

Прадугледжваецца, што на Рэспубліканскай дошцы гонару штогод будзе выдзяляцца 12 месцаў для пераможцаў гэтага спаборніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?