У пятніцу была падпісаная працоўная дамова з новым галоўным трэнэрам піцерскага «Дынама». Ім стаў вядомы беларускі спэцыяліст Эдуард Васільевіч Малафееў. У гэты ж самы дзень Малафееў правёў нараду з удзелам усіх супрацоўнікаў клюбу, на якім агучыў свае патрабаваньні і азнаёміўся зь бягучымі справамі.

Нагадаем, што ў прамежак часу ад 2001 да 2003 гадаў Эдуард Малафееў быў галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай Беларусі. А 1982 годзе Малафееў прывёў менскае «Дынама» да залатых мэдалёў саюзнага першынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?