"Вельмі цяжка будзе каму-небудзь не прызнаць гэтыя выбары", — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў гутарцы з журналістамі пасля галасавання на выбарчым участку.

"Нармальна пройдуць выбары, Захад гатовы прызнаць і ўбачыць Беларусь няўзброеным вокам", — сказаў А.Лукашэнка. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў Беларусі выбары "мы праводзім для сябе, для народа".

Жыццё цяперашняй апазіцыі і яе вярхоў недаўгавечнае

"Жыццё цяперашняй апазіцыі і яе вярхоў недаўгавечнае. Ёй засталося літаральна, можа быць, некалькі месяцаў ці гадоў", — заявіў Аляксандр Лукашэнка, гаворачы з журналістамі пасля галасавання.

"На нашай памяці яна знікне, таму што гэта не апазіцыя — яны прадстаўляюць толькі сябе", — сказаў прэзідэнт.
У якасці прыкладу нежыццяздольнасці апазіцыі ён прывёў той факт, што на парламенцкіх выбарах яе лідэры змаглі вылучыць толькі сябе.
"Гэтыя сябе ўжо абясцэнілі настолькі, што людзі шарахаюцца ад іх імёнаў, — заявіў А.Лукашэнка
. — Трэба даўно даваць дарогу новым, маладым людзям, якія не "засвечаны" ў дрэнных справах, калі такія людзі ў іх ёсць".

Пры гэтым А.Лукашэнка падкрэсліў, што "сапраўдная канструктыўная апазіцыя, якая ўплывае на жыццё ў грамадстве, заўсёды патрэбна". "Калі няма апазіцыі, гэта застой. Рана ці позна мы да гэтага прыйдзем. Апазіцыйны, альтэрнатыўны пункт гледжання павінен быць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Але гэта не тая апазіцыя, якая падкормліваецца звонку, якая фінансуецца на сто працэнтаў звонку. Ясна, чый пункт гледжання яна будзе адстойваць".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?