Назіральнік Уладзімер Малей паведаміў, што ён зафіксаваў факт зьмены адбітку пячаткі на урне, што ўстаноўлена на выбарчым участку №65 Берасьцейска‑Мухавецкай выбарчай акругі №4.

Назіральнік зьвярнуўся з заявай у пракуратуру, дзе яе разглядаць адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што пракурор захварэў. Уладзімір Малей зьвярнуўся па дапамогу да сябра акруговай камісіі Людмілы Дзенісенкі (КПБ), але яна таксама адмовілася пачаць разьбіральніцтва, адзначыўшы, што дастаткова заявы.

Уладзімер Малей зрабіў фотаздымкі на мабільны тэлефон. Ёсьць акт, падпісаны сябрамі камісіі. Назіральнік спрабуе зьвярнуцца ў РУУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?