Назіральнікі з ключавых акругаў апазыцыі ў сталіцы: нікога да падліку галасоў не падпускаюць. Паводле апошніх зьвестак ЦВК, у выбарах узялі ўдзел 75,3 % выбарцаў. Псыхадэліка ў Менску: моладзь прайшла ад Кастрычніцкай да Плошчы Незалежнасьці і назад пад гучную поп-музыку, якую ўлады трансьлююць з дынамікаў.

Моладзь цешылася магчмасьці выказаць сваю пазыцыю свабодна хоць адзін вечар.

Моладзь цешылася магчмасьці выказаць сваю пазыцыю свабодна хоць адзін вечар.

Мілінкевіч і Казулін прыйшлі на Плошчу разам.

Мілінкевіч і Казулін прыйшлі на Плошчу разам.

Новая арганізацыя — «Моладзь за Беларусь».

Новая арганізацыя — «Моладзь за Беларусь».

Былі намёты, але толькі сьмехам.

Былі намёты, але толькі сьмехам.

Юнакі запалілі фаеры.

Юнакі запалілі фаеры.

Насту Палажанку кампанія дыскрэдытацыі не зламіла.

Насту Палажанку кампанія дыскрэдытацыі не зламіла.

Дэманстранты дайшлі да плошчы Незалежнасьці.

Дэманстранты дайшлі да плошчы Незалежнасьці.

Сёй-той зь іх ускараскаўся нават на помнік Леніну.

Сёй-той зь іх ускараскаўся нават на помнік Леніну.

23:18 Уладзімер Навумаў зазначыў, што Міністэрства ўнутраных спраў расцэньвае сёньняшні мітынг у сталіцы як грубае парушэньне грамадзкага парадку.

23:17 Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына выказала меркаваньне, што палата прадстаўнікоў будзе сфармавана ўжо пасьля першага туру.

22:32 Алесь Міхалевіч кажа, што на ягоных участках (Уруцкая выбарчая акруга) адбылася «татальная замена бюлетэняў».

22:28 Акцыя скончана. Франак Вячорка заклікаў усіх разыходзіцца.

22:24 Макаеў заклікаў заўтра сабрацца ў Курапатах. Бо традыцыйна грамадзкасьць у гэты дзень зьбіраецца ва ўрочышчы, каб памянуць памяць расстраляных.

З Салігорску паведамляюць, што кандыдата ад АГП Аляксандра Цацуру ставяць на 3-е месца (Салігорская гарадзкая акруга № 75), прадстаўніка «Эўрапейскай Беларусі» Віктара Яўмененку — на 2-е месца. Яўген Абаленскі — 1-шы.

22:22 Выступае прадпрымальнік Алесь Макаеў, ягоны выступ самы эмацыйны з усіх.

Ён расказвае пра падтасоўкі, дзе балатуецца прадпрымальніца Міронава (Масюкоўшчынская № 107).

Пайшоў лёгкі дожджык і людзі працягваюць разыходзіцца.

22:15 Вольга Казуліна заявіла, што трэба дамагацца новых выбараў.

Аляксандар Казулін падзякаваў моладзі за падтрымку.

Зараз на плошчы каля 200 чалавек.

Лідэраў АДС няма. Дарэчы і прэс-канфэрэнцыя АДС, заплянаваная на 23-ю, адменена.

22:12 Выступіў Аляксандар Казулін, трымаючы ўнука на плячах.

Ён сказаў, што па зьвестках, якія надыходзяць з участкаў, дзе ідзе Вольга Казуліна, за яе абвяшчаюць менш галасоў, чым нават было сабрана подпісаў у яе падтрымку.

22:06 Народ групуецца на ганку Палацу рэспублікі.

22:04 Галава прыйшла на Плошчу, а тут паказваюць Ярмошыну (прэс-канфэрэнцыя). Усе крычаць «Ганьба».

22:02 Зноў вярнуліся на ходнікі. Галава калёны падыходзіць да Плошчы.

22:00 Каля «Макдональдзу», каб не спускацца ў пераход, калёна зноў выйшла на праспэкт і заняла крайнюю левую паласу.

21:55 Хвост калёны мінуў КДБ. Усе ідуць па ходніках.

21:50

Паводле апошніх зьвестак ЦВК, у выбарах узялі ўдзел 75,3 % выбарцаў.

На Берасьцейшчыне прагаласавалі 70,7 % выбарцаў, Віцебшчыне – 86,8 %, Гарадзеншчыне – 78,5 %, Гомельшчыне – 78,7 %, у Менскай вобласьці — 78,4 %, Магілёўскай – 76,8 %, у Менску – 61,8 %, паведамляе БЕЛТА.

Вынікі па дэпутатах будуць недзе апоўначы абяцаюць у ЦВК.

21:47 З дынамікаў даносіцца «Полька беларуская».

«У мяне штаны малыя, і спадніца вузкая», — падпяваюць удзельнікі мітынгу.

21:42 Намёты пакінулі ля Дому ўраду як сымбаль палаткі.

21:40 Дашкевіч заклікаў вяртацца на Кастрычніцкую.

21:34 Выступілі Зьміцер Бародка, Франак Вячорка, Зьміцер Дашкевіч, Мікола Статкевіч.

Мікола Статкевіч заявіў, што «мы сёньня пераканаліся, што нікога не пусьцяць у парлямэнт».

«Уладу ў Лукашэнкі можна выбіць разам з зубамі, і мы павінны гэта зрабіць», —

сказаў Статкевіч.

Зноў ставяць намёты. Гэтым разам ля Дому ўраду.

21:31 На Кастрычніцкай чалавек з 20. На чале з Казуліным.

21:29 Што да ЦВК, то ён дасьць зьвесткі, «колькі чалавек узялі ўдзел у выбарах» а 22:00.

21:24 Выступае Яўген Афнагель. Ён заклікае да новых выбараў. На плошчы недзе 1 200 — 1 300 чалавек.

Людзі гукаюць «Ганьба» і жартуюць: «Дзе міліцыя? Непарадак!».

Сёй-той залез са сьцягам на помнік Леніна. Ніхто з помніка, натуральна, за рукі не цягне.

Людміла Гразнова расказвае, што, са словаў яе назіральнікаў, да падліку галасоў нікога не падпускаюць, але, візуальна, вышыня стосаў не супадае з вынікамі падліку, якія абвяшчаюць.

21:22 Удзельнікі акцыі разьмяркоўваюцца па прыступках вакол Дому ўраду. Толькі дзясятак людзей у цывільным, якія прыкідваюцца дрэвамі.

Разгул дэмакратыі, жартуюць удзельнікі акцыі.

Хутка мае пачацца мітынг.

21:19 Натоўп спыніўся ля Чырвонага касьцёлу.

21:18 Прыйшлі на плошчу Незалежнасьці. Міліцыію як вайной пабіла. Г.зн. ніводнага чалавека.

На плошчы з дынамікаў грае вельмі гучна музыка з савецкіх кінафільмаў, напр. з «Брыльянтавай рукі». Цукерак зноў не даюць. Затое стаяць палаткі зь півам «Крыніца».

Прыгожа фантаніруюць фантаны. Настрой ва ўсіх сьвяточны.

21:14 Зьміцер Дашкевіч сказаў: «Мы ідзем патрабаваць сумленных выбараў, але заставацца на ноч ня будзем». Намёты нясуць у калёне.

21:10 Рушылі далей. Наперадзе ідзе Яўген Афнагель, Артур Фінькевіч. У адрозьненьне ад падзей чатырохгадовай даўніны ніхто да пратэстантаў ня выйшаў і чаю не прапанаваў.

21:08 Калёна спынилася каля будынка КДБ. Крычаць «Ганьба».

У калёне каля 700 чалавек. Адзін з правадыроў Артур Фінькевіч.

Дарэчы, на імправізаваным мітынгу ля Палацу рэспублікі Сяргей Калякін заклікаў не прызнаваць выбары, назваўшы іх незаконнымі.

21:04 За ГУМам вярнуліся на ходнікі. Хто галоўны, незразумела.

21:00

Галава калёны ўжо каля ГУМу, занялі палову праезжай часткі, няма ніводнага міліцыянта, нават ДАІшнікаў няма.

Як паведамляюць нам назіральнікі з Уручча, на адным з участкаў ва Ўруцкай выбарчай акрузе Алесь Міхалевіч «заняў» апошняе, трэцяе, месца,
прайграўшы начальніку Ваеннай акадэміі Ігнату Місурагіну зь лікам 800 на 200. На другім месцы фінансавы дырэктар ПУП «Вясёлы апэльсын» Сяргей Тарлюк.

20:59 Выйшлі на праспэкт ля «Макдольнадзу», занялі крайне правую паласу. Наперадзе расьцяжка: «Мы за выбары, але супраць фарсу». Нікога зь лідэраў наперадзе калёны няма.

20:57 Галава калёны ля «Макдональдзу». Сымбалічна, што пакуль АДС ладзіла прэс-канфэрэнцыю, моладзь пайшла сваім шляхам.

20:51 На прыступках Палацу рэспублікі распачалася прэс-канфэрэнцыя Калякіна, Вячоркі, Сьвяцкай.

Частка моладзі запаліла фаеры нібы на футболе і рушыла ўздоўж праспэкту ў бок Плошчы Незалежнасьці.

Каля паловы тых, хто прыйшоў, — каля 500 чалавек. Перайшлі вуліцу Энгельса.

Частка людзей засталася на плошчы ля намётаў.

20:45 Ля намётаў чуюцца заклікі, каб яны прастаялі як магу болей, каб людзі, што працуюць назіральнікамі, удзельнічаюць у падлліку галасоў, маглі далучыцца да пратэсту.

20:33 На плошчы усталяваныя два зялёныя намёты. Адказнасьць на сябе бярэ «Моладзь — за Беларусь».

Зьявіўся Алесь Міхалевіч. Мілінкевіч і Казулін раздаюць інтэрвію і аўтографы.

Нейкі хлопец залез на «пачатак усіх дарог Беларусі» і махае сьцягам.

20:28 Навіны з Горадні. У будынку КДБ гарыць (электрычнае сьвятло!) больш за палову вокнаў. Ніколі так доўга кдбістыя не працавалі, кажуць старажылы.

Многа многа п'яных на вуліцах. Не кадэбістаў канечне, а моладзі.

20:26 Частка мітынгоўцаў рушыла да Палацу прафсаюзаў. Зараз на плошчы каля тысячы чалавек.

20:21 На АНТ паказваюць, як галасуюць беларусы Лондана. Старшыня Акадэмі навук Міхаіл Мясьніковіч. У Менску, а не Лондане ён галасуе.

20:19 З адваротнага боку праезнай часткі стаяць некалькі дзясяткаў чалавек і сочаць за падзеямі.

Машыны, што праяжджаюць, сыгналяць. На плошчы ужо каля 1 000. Ёсьць верагоднасьць, што людзі падыйдуць пасьля падліку галасоў.

20:15 Зьявіліся Казулін і Мілінкевіч.

Іх вітаюць воклічамі «Верым, можам і пераможам». Казулін з унукам, і дачкой Вольгай. Мілінкевіч з Інай Кулей. Народ пацягнуўся да правадыроў.

20:10 Зьявіліся маладыя людзі з аранжавымі сьцягамі і яны раздаюць аранжавыя стужачкі. Гэта, кажуць, ініцыятыва "Моладзь — за Беларусь".

20:08 Віктар Івашкевіч прыйшоў на плошчу ... з адным сьцягам. На лягічнае пытаньне «Чаму?», ён кажа, за апошнія дні я стаў эўраскептыкам, і Эўрасаюз мусіць заслужыць, каб я у будучыні насіў сьцяг ЭС.

Людзей более — ужо чалавек 500-600. Людзі працягваюць падцягвацца на Плошчу.

20:04 Міліцыя наагул кажа, што яна не пры дзялах.

Правакатар працягвае нешта выкрыкваць.

Цяпер на Плошчы прыкладна чалавек 300—400. Пачынаюць гукаць «Жыве Беларусь», «Даеш новыя выбары».

На Плошчы прысутніаюць старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі. Франак Вячорка, Павал Севярынец, Зьміцер Хведарук.

Мужчына з мэгафонам заклікае падыходзіць бліжэй да праезнай часткі.

19:57 Узьняты першы велізарны бел-чырвона-белы сьцяг. Цяпер на плошчы чалавек 200 (пароўну ўдзельнікаў і пароўну журналістаў).

Зьявіўся першыя п'яны правакатар, ён выкрыквае антыгабрэйскія лозунгі.

Узьнятыя яшчэ тры сьцягі і адзін сьцяг Партыі БНФ.

Зьявіўся сьцяг Эўрасаюзу.

19:50 Аўтобус № 100 ходзіць вельмі рэдка, і на прыпынках тлумы. Аўтобусаў № 33 нашы карэспандэныт таксама не заўважылі, хоць іх і пакінулі на час закрыцьця станцыі мэтро Кастрычніцкая.

* * *

Міліцыя дарэчы сёньня заявіла, што ніякіх перашкодаў удзельнікам мітынгу чыніць ня будзе. «У людзей сьвята, і ў нас — сьвята».

19:42

На плошчы многа журналістаў, народу ж пакуль мала , стаіць 20-30 маладафронтаўцаў. Сьцягоў і транспарантаў няма.

Хапае людзей у цывільным, але яны не замінаюць людзям зьбірацца.

На Плошчы пакуль спакойна. На Камуністычнай, ля офісу АНТ некалькі аўтобусаў са спэцназам і ўсяго адзін аўтазак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?