У Віцебску каля 20‑й гадзіны вечара зьбілі рэдактара недзяржаўнай газэты «Курьер из Витебска» Уладзімера Базана. Калі ён разам з жонкай ён вяртаўся дахаты, ля ягонага дому на яго напалі невядомыя, моцна ўдарылі галавой аб сьценку і разьбілі яе да крыві. Жонка выклікала «хуткую дапамогу», якая адвезла Ўладзімера Базана ў траўмапункт.

Падобным чынам у панядзелак ва ўласным пад’езьдзе быў зьбіты незалежны кандыдат Андрэй Левінаў.

Уладзімер Базан разам з Барысам Хамайдам быў назіральнікам за выбарамі на ўчастку № 34 Віцебскай‑Кастрыцніцкай выбарчай акругі № 20.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?