Сёньня ў краме ты мне пасьміхнулася.

Гэта быў сыгнал.

Я мусіў дзейнічаць. Але я прайшоў.

«Вучы мовы, ідыёт! — крычаў я сам-насам.

І гэты крык біўся ў агоніі ненароджаных дзяцей,

няспраўджаных надзей,

асьвятляўся промнямі вечаровага сонца.

Але было выйсьце! Было!

Расплюшчыўшы вочы —

валодаеш мовай каханьня!

Нэрвовы, я кідаўся ў кветкі і

засынаў пад іх пах.

Уначы гучаў мой перадсьмяротны храп.

Са сьценаў будынкаў асыпаўся вершаваны прах...

4 траўня 2006, Бэрлін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0