Сябру шклоўскай акруговай выбарчай камісіі Пятру Мігурскаму ўдалося перахапіць два пустыя пратаколы, падпісаныя сябрамі ўчастковых камісій. Гэтыя паперы паступілі ў акруговую камісію зь вёсак Александрыя (радзіма Лукашэнкі) і Бушлякі.

Мігурскаму атрымалася забраць гэтыя пратаколы. Цяпер кандыдат ад Партыі БНФ па Шклоўскай акрузе Рыгор Кастусёў зьбіраецца патрабаваць правядзеньня новых выбараў. Паперы ж будуць перададзеныя ў пракуратуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?