Кандыдат у дэпутаты палаты ад БСДП па менскай Кальварыйскай акрузе Ігар Рынкевіч мяркуе, што сваім удзелам у выбарах апазыцыя матывавала людзей прыйсьці на галасаваньне.
«Калі б дэмакратычных кандыдатаў не было ў выбарчых сьпісах, то яўка па Менску відавочна магла быць меншая за 50%. Пры добрай першапачатковай працы ідэя байкоту выбараў магла б насамрэч спрацаваць», – сказаў І. Рынкевіч у інтэрвію НН.