Камэнтар Рэдакцыі.

Вынікі ў выбарчых пратаколах 28 верасьня прадказальныя, часам да долі сямідзясятага працэнта.

Вялікую палітычную фрустрацыю перажываюць тыя прастадушныя кандыдаты, якія ў нейкі момант, купіўшыся на зьлівы інфармацыі, шчыра паверылі, што іх могуць «пусьціць» у палату.

Зрэшты, цяжка сказаць, хто прайграў больш: хто дабіваўся ўдзелу да паразнага канца ці хто арганізоўваў байкот, але здолеў вывесьці на вуліцу толькі тысячу чалавек і ня даў вартых даверу доказаў фальсыфікацыі яўкі хоць па адной акрузе.

Затое

выйгралі тыя, хто гуляў па сваіх правілах, а не навязаных: Багданкевіч, Дабравольскі, Ягорава, Баршчэўскі, Янукевіч, а таксама Пазьняк.

Наіўным у палітыцы ня месца. Вядома, палітычную адказнасьць панясуць не шараговыя байцы з рэгіёнаў, якія выкарысталі выбары, каб нагадаць людзям — апазыцыя жывая і самім фактам свайго існаваньня вымушае ўлады лічыцца з жаданьнямі людзей, адкажуць тыя лідэры, якія ўмеюць толькі чакаць ля мора пагоды, а ля Плошчы — эканамічнага крызісу.

Гэты камэнтар пішацца а першай гадзіне ночы. І ведаеце, што шакуе найбольш — хоць гэта ноч падліку галасоў, ноч аналізу вынікаў палітычнай кампаніі, перасталі адказваць тэлефоны абсалютнай большасьці кандыдатаў і начальнікаў іхных штабоў. Сьпіце спакойна, шаноўныя палітыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?