АБСЕ не ў поўнай меры ацаніла значнасць крокаў, зробленых уладамі Беларусі па паляпшэнні працэсу арганізацыі выбараў. Такую заяву зрабіў прэс-сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Андрэй Папоў, адказваючы на пытанні журналістаў увечары 29 верасня ў МЗС.

З ягоных словаў, назіральнікі ад СНД і саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, «добра знаёмыя з гістарычнымі і палітычнымі рэаліямі рэгіёну», асабліва адзначаюць ... «прадастаўленне палітычным партыям, якія вылучылі кандыдатаў у дэпутаты, права накіраваць сваіх прадстаўнікоў у склад Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голаса, шырокае выкарыстанне візуальнай рэкламы ў СМІ і грамадскіх месцах для інфармавання выбаршчыкаў аб выбарах», — сказаў А. Папоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?