«Галоўныя фальсыфікацыі былі падчас падліку галасоў, — зазначыў адзін з лідэраў гродзенскай абласной кааліцыі Аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС) Сяргей Мальчык 29 верасня на прэс-канферэнцыі ў Гродне. — У камісіях рабілі выгляд, што лічылі, а рэальна запісвалі тыя лічбы, якія ім былі спушчаны зверху. Нас не білі, нас не арыштоўвалі падчас выбарчай кампаніі, але падлік галасоў праходзіў як заўсёды».

Чатыры прадстаўнікі АДС, якія балатаваліся ў трох акругах Гродна і ў Гродзенскай-Сельскай, — Яраслаў Раманчук і Віктар Падчыненкаў з Аб'яднанай грамадзянскай партыі, а таксама члены Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў і Сяргей Антусевіч таксама канстатавалі, што выбары не былі сумленнымі і празрыстамі, а ўмовы для сустрэч з выбаршчыкамі аказаліся няроўнымі. Аднак самае галоўнае: бескантрольна прайшло датэрміновае галасаванне, галасаванне дома і падлік галасоў. Ва ўчастковых камісіях не было ніводнага прадстаўніка апазіцыі, а ў трынаццаці акруговых — толькі два, якія не маглі пракантраляваць працэс падліку галасоў пасля заканчэння выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?