Абмежаванне руху транспарту магчыма на шэрагу вуліц Мінска ў сувязі з футбольным матчам 30 верасня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У прыватнасці, плануецца, што абмежаванні будуць уводзіцца па вуліцах Ульянаўская, Свярдлова, Кірава з 21.00 да 22.00 гадзін і пасля заканчэння матчу да поўнага разыходжання гледачоў. Таксама будзе забаронена спыненне/стаянка транспартных сродкаў на названых вуліцах у раёне стадыёна «Дынама».

У гэты час ДАІ рэкамендуе балельшчыкам карыстацца паслугамі грамадскага транспарту або выкарыстоўваць для паркоўкі транспарту пляцоўку каля канцэртнай залы «Мінск», паркінг «Сталіца», вул. К.Маркса, вул. Камсамольскую (ад праспекта Незалежнасці да вул. К.Маркса), вул.Валадарскага (ад праспекта Незалежнасці да вул.К. Маркса), вуліцы Кастрычніцкую і Беларускую.‑0‑

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?