Менскае аддзяленьне Беларускай чыгункі ў сувязі з правядзеньнем у Менску 30 верасьня (аўторак) матчу БАТЭ — Ювэнтус увяло на кірунку Менск — Барысаў дадатковыя цягнікі.

Яны будуць курсаваць сёньня ў другой палове дня.

Першая электрычка адправіцца з Барысава ў 17.35 з прыбыцьцём у Менск у 19:07; другая выяжджае ў 17:52, прыбывае ў 19:16; трэцяя адправіцца ў 18:11, прыбывае ў 19.37; чацьвертая — адпаведна 18.38 і 20.16.

У кожнай электрычцы барысаўскага напрамку будуць дзяжурыць дадатковыя нарады міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?