Паводле рэйтынгу, складзенага ўкраінскай газэтай «Дело», Беларусь займае першае месца сярод краінаў СНД па пранікненьні Інтэрнэту — 61,9 % (то бок з 9685768 грамадзянаў краіны Сецівам карыстаюцца каля 6 млн.).

Другое месца займае Расея (23,2 %), трэцяе — Украіна (21,7 %).

У сусьветным рэйтынгу Беларусь апынулася на 24-м месцы, Расея — на 62-м, Украіна на — 64-м.

Выданьне прызнае, што вынікі падлікаў карыстальнікаў Інтэрнэту ў розных экспэртных арганізацыяў часта адрозьніваюцца. «Дело» дэманструе вынікі дадзеныя агенцтва Miniwatts Marketing Group. Варта адзначыць, што паводле дасьледаваньня Ўсерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкага меркаваньня ў Расеі Інтэрнэтам карыстаюцца ў рознай ступені да 31 % грамадзянаў.

СП, паводле «Дело»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0