«Для грамадзкай ініцыятывы "Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі" гэта была першая палітычная кампанія. Падчас кампаніі мы мелі восем акругаў у адзіным сьпісе — восем кандыдатаў. Трох зь іх зьнялі ўлады, два зьняліся самі ў знак пратэсту супраць фальсыфікацыяў і тры ў Менску вырашылі пайсьці да канца. За гэтыя восем мясцовых кампаніяў мы на кожнай акрузе моцна папрацавалі з цэрквамі».

Усяго ў гэтых акругах хрысьціянскім дэмакратам удалося сабраць 15500 подпісаў.

«Галоўны вынік — гэта капітальны патэнцыял, які мы ў гэтай кампаніі ўбачылі. Астатняе, на жаль, можна занесьці ў пасіў. Рэжым чарговы раз паказаў сваю сутнасьць. Чарговы раз аказалася разьяднанай апазыцыя».

Неабходна перафарматаваць АДС, мяркуе Павал Севярынец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0