У швайцарскім Бэрне першы раз у гісторыі адбыўся розыгрыш Кубку Вікторыі.
Сустракаліся магнітагорскі «Мэталюрг» і каманда Нацыянальнай хакейнай лігі ‑‑ «Нью‑Ёрк Рэйнджэрс».
НХЛаўцы выйгралі зь лікам 4:3 (лік па пэрыядах 0:2, 1:1, 3:0). Прычым «Магнітка» вяла ў ліку ў сярэдзіне другога пэрыяду — 3:0.
Пераможная кропка ў гульні была пастаўлена за 20 сэкунд да канца сустрэчы.
Пасьля памылкі абаронцы «Магніткі» Кэлахан выйшаў адзін на адзін і упэўнена перайграў былога галкіпэра зборнай Беларусі Андрэя Мезіна — 4:3.
Беларус Уладзімер Дзянісаў, што падпісаў улетку кантракт зь ньюёскім клюбам, на лёд не выходзіў.
***
У НХЛ тым часам працягваецца падрыхтоўка да новага сэзону, і камнады працягваюць праводзіць выставачныя матчы.
«Таронта» ў гасьцях прайграў «Сэнт‑Луісу» — 3:7. Беларускі форвард Міхаіл Грабоўскі размачыў лік ў ліку, закінуўшы першую шайбу «кляновых лістоў». Лік тады быў 4:0 на карысьць «блюзмэнаў».
«Дэтройт» выйграў у «Атланты» - 4:1. Беларус Сяргей Коласаў на лёд у складзе «чырвоных крылаў» не выходзіў.
«Манрэаль» выйграў у Бостана - 3:1. Галявы пас на рахунку Андрэя Касьціцына.