Эўрапейская валюта дасягнула найніжэйшага курсу ў адносінах да даляра цягам гэтага году.

У Лёндане сёньня адно эўра каштуе 1,3856 даляра.

Гэта мінімальнае значэньне ад 18 верасьня 2007 году.

Рост курсу амэрыканскай валюты зьвязаны з прыняцьцём Сэнатам ЗША пляну ратаваньня фінансавага рынку, паведамляе Польскае радыё для замежжа.

Адрэагавала і Беларусь.

Паводле курсаў Нацбанку, устаноўленых на 3 кастрычніка, курс даляра складае – 2 112 рублёў, эўра – 2 934 рублі 62 капейкі. Г.зн. суадносіны – 1,3892045.

Гэта ўжо ніжэй, чым 12 верасьня, калі эўра ўпала да курсу 2 944, 57 рубля, і суадносіны складалі 1,3955.

Адрэагавалі на гэта і камэрцыйныя банкі. Сёньня ў Менску найлепшы курс, паводле якога можна здаць эўры, 2 966 рублёў.

На мінулым тыдні не ўзьнікала вялікіх праблемаў здаць эўра паводле курсу 3 050 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?