Санаторый-прафілякторый пісьменьнікаў каля Ракава прадалі менскаму ААТ «Белінвэсткапітал» за 3,5 млрд. рублёў

Такія вынікі адкрытага аўкцыёну, які адбыўся 2 кастрычніка ў Дзяржаўным камітэце па маёмасьці.

Стартавы кошт аб'екта склаў 2 млрд. 740 млн. 775 тыс. рублёў — так яго ацаніла камісія па ліквідацыі Беллітфонду. У аўкцыёне ўзялі ўдзел два пакупнікі.

Комплекс плошчай 26,7 гектара месьціцца на беразе ракі Іслач і ўключае галоўны корпус Дома пісьменьнікаў, жылыя, гаспадарчыя і службовыя пабудовы, фінскую лазьню, кантрольна-прапускны пункт, вадапомпавую станцыю, інжынэрныя сеткі, малыя архітэктурныя формы і цяпліцу.

Гэта ўжо другі аўкцыён: пераможца першага ў выніку так і не сабраў неабходнай сумы для выплаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?