Кашмарную ноч перажылі ўчора насельнікі тэрарыюма ў запарку аўстралійскага горада Эліс-Спрынг. Камэры службы бясьпекі зафіксавалі, як 7-гадовы хлопчык пракраўся на досьвітку ў павільён, дзе выцягнуў рукой трох рэдкіх яшчарак, а потым скарміў іх кракадзілу. Але гэтым хлопчык не задаволіўся: шпурнуў яшчэ да алігатара дзесяць жывых чарапахаў.

Паліцыя Эліс-Спрынгу спраўдзіла асобу хлопчыка, які, як выявілася, жыве ля самага заапарку. Але сэрыйны забойца рэптыліяў ня будзе прыцягнуты да суда праз яго малы век. Паводле аўстралійскага закону, дзеці, якім ня споўнілася 10 год, не нясуць ніякай крымінальнай адказнасьці.

Але гэты факт не дужа суцяшае дырэктара заапарку Рэкс Найндорф: «Як ні вазьмі, гэта вельмі небясьпечны хлопчык. Усе былі проста ашаломленыя, што нехта наагул наважыўся зрабіць падобнае. Мы маем намер падаць позву на ягоных бацькоў. І як нельга прыцягнуць да адказнасьці непаўнагадовага, дык хай адкажуць хоць старэйшыя». Дырэктар заапарка дадае, што сістэма сыгналізацыі не спрацавалі з прычыны маленькага росту хлопчыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?