Джаан Роўлінг — самы высокааплатны пісьменьнік у сьвеце, паведамляе часопіс Forbes. Штосэкунду яна зарабляе 5 фунтаў (каля 9 даляраў).
Аўтарка кнігаў пра хлопчыка‑чараўніка Гары Потэра, першая зь якіх выйшла ў сьвет у 1997 г., за 2007 год зарабіла агулам 300 млн даляраў.
Ейны даход у шэсьць разоў перавышае даход пісьменьніка, што знаходзіцца на 2‑м месцы — Джэймса Патэрсана, аўтара знакамітага баевіка «І прыйшоў павук…».