Партыя БНФ запланавала шэсце на Дзяды. Вось што паведаміў намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч:

"2 лістапада, на якое прыпадаюць Дзяды, мы плануем у 12 гадзін сабрацца ля Ўсходніх могілак, ускласці кветкі Караткевічу, Быкаву, Мулявіну, можа Машэраву шмат хто жадае і іншым дзеячам беларускай культуры. А потым прайсці шэсцем да Курапатаў".

Віктар Івашкевіч перакананы, што ўлады не будуць перашкаджаць гэтай акцыі. Ён таксама нагадаў, што Дзяды як грамадская акцыя будзе праводзіцца ўжо ў 20 раз. Упершыню мінчукі выйшлі на вуліцы ў 1988 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?