Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (17-е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў паўфінал турніру ў нямецкім Штутгарце з прызавым фондам 650 тыс. долараў ЗША.

3 кастрычніка ў чвэрцьфінале спартсменка перамагла чацвёртую ракетку свету Алену Дзяменцьеву з Расіі — 7:6 (8:6), 3:6, 6:1.

У двух папярэдніх раундах В.Азаранка выйграла ў Агнеш Саваі з Венгрыі (27) — 7:5, 6:3 і полькі Агнешкі Радванскай (10) — 6:1, 7:5.

Наступнай саперніцай беларускі будзе яшчэ адна расійская тэнісістка Надзея Пятрова (18), якая ў чвэрцьфінале перамагла кітаянку На Лі (30) — 6:2, 6:3. Дагэтуль, у 1/8 фіналу, прадстаўніца Кітая ўзяла верх над першай ракеткай свету Серэнай Уільямс з ЗША — 0:6, 6:1, 6:4.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?