Трэцяе паражэнне запар зведала мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.

3 кастрычніка падапечныя Джыма Х’юза прайгралі на сваёй пляцоўцы дынамаўцам Масквы з лікам 0:2 (0:1, 0:1, 0:0). Шайбы закінулі Максім Пястушка (9.47) і Іван Няпраеў (35.00). Гаспадары восем разоў мелі колькасную перавагу, але ні разу не змаглі ёю cкарыстацца. У складзе гасцей гуляў нападаючы беларускай зборнай Аляксей Калюжны.

Становішча каманд у дывізіёне Баброва: «Атлант» (Мыцішчы) — 33 ачкі (13 гульняў; розніца шайбаў 50‑27), «Салават Юлаеў» (Уфа) — 26 (12; 38‑21), «Металург» (Новакузнецк) — 21 (14; 46‑37), «Северсталь» (Чарапавец) — 20 (12; 35‑35), «Спартак» (Масква) — 18 (12; 39‑36), «Дынама» — 11 (13; 20‑41).

У агульнай табліцы «Атлант» займае першае месца, «Салават Юлаеў» — трэцяе, «Металург» — восьмае, «Северсталь» — 12‑е, «Спартак» — 14‑е, «Дынама» — 22‑е сярод 24 удзельнікаў КХЛ.

Наступны матч каманда Х’юза правядзе 6 кастрычніка ў Рызе супраць мясцовых дынамаўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?