Як стала вядома «Беларускаму партызану», скандальна вядомы палкоўнік Дзьмітры Паўлічэнка, які падазраецца ў датычнасьці да зьнікненьняў Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадзкага, адхілены ад пасады. Як паведамілі выданьню крыніцы ў МУС, ён залічаны ў распараджэньне камандуючага Ўнутранымі войскамі.

Ужо вядома, што Трэцяй асобнай Чырвонаназнамённай брыгадай спэцыяльнага прызначэньня войскаў МУС будзе камандаваць палкоўнік Юры Караеў, які зусім нядаўна быў прызначаны камандзірам Палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня. Хто ўзначаліць менскі АМОН, пакуль незразумела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?