У гэтым месяцы Зямля пройдзе ажно праз чатыры зорныя патокі — Драканіды (6—10 кастрычніка з максімумам 8 кастрычніка), Арыяніды (2 кастрычніка — 7 лістапада з максімумам 21 кастрычніка), Эпсілан‑Гемініды (14—17 кастрычніка з максімумам 18 кастрычніка), Леа Мінарыды (19—27 кастрычніка з максімумам 24 кастрычніка).

Найбольш буйны зь іх — паток сузор’я Арыёна, падчас якога да 30 мэтэораў у гадзіну. У самы «зорны» дзень кастрычніка — 21‑га (цікавае супадзеньне, у гэты дзень БАТЭ гуляе з «Зэнітам», таму можа загадаць жаданьне : ) — раз у дзьве хвіліны на Зямлю будзе падаць зорка. Драканіды, Эпсілан‑Гемініды, Леа Мінарыды «прыносяць» у атмасфэру толькі некалькі мэтэораў у гадзіну. Самыя яркія зоркі — Эпсілан‑Гемініды (хуткасьць каля 70 км/с), затым ідуць Арыяніды (66 км/с).

Штогод зямля праходзць праз 30 касьмічных патокаў. Найбольш вядомыя зь іх ‑‑ Пэрсэіды, Гемініды, Арыяніды, Леаніды і Лірыды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?