Прэм’ер‑міністар Расеі Ўладзімер Пуцін прыляцеў у Беларусь для ўдзелу ў паседжаньні Савета Міністраў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

Яго самалёт шчасьліва прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Менск», перадае наўпрост са Смалявіцкага раёну карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімер Пуцін, якому заўтра споўніцца 56 гадоў, меўся сустрэцца са сваім беларускім калегам Сяргеем Сідорскім, але й заплянавана сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.

***

Старшыня расейскага ўраду добра выказаўся наконт парлямэнцкіх выбараў, што прайшлі ў Беларусі 28 верасьня.

«Выбары ў Беларусі прайшлі на высокім арганізацыйным і палітычным узроўні. Іх вынік сьведчыць пра тое, што палітыка, якую вы праводзіце, карыстаецца падтрымкай народу», ‑‑ заявіў Пуцін падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

***

Саюзным адносінам Расіі і Беларусі трэба надаць нейкі дадатковы імпульс, заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, паведамляе БЕЛТА

"Мы можам канстатаваць, што усё ў Саюзнай дзяржаве ідзе так, як і павінна быць: ціха, непрыметна, звычайна, - сказаў Прэзідэнт. - Але ўсё ж ёсць пэўнае недастатковае разуменне з боку людзей. Людзі чакаюць нечага больш пэўнага".

***

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што адносіны Беларусі і Расіі заўсёды будуць добрымі і дружалюбнымі.

"Сёй-той у СМІ пачаў намякаць на тое, што Беларусь быццам бы пачынае таргавацца з Захадам, - сказаў Прэзідэнт. - Я ўжо гаварыў прадстаўнікам Захаду і гавару цяпер вам: мы дружбай з рускімі не гандлюем". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Расіяне - гэта нашы людзі, з якімі ў нас заўсёды будуць захоўвацца такія адносіны, якія здольны забяспечыць бяспеку нашых народаў і дынамічнае развіццё нашых дзяржаў".

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія гатова аказваць Беларусі неабходную падтрымку, у тым ліку падтрымку беларускай фінансавай сістэмы. Прэм'ер-міністр РФ выказаў згоду з Прэзідэнтам Беларусі ў тым, што правільным будзе сканцэнтраваць адміністрацыйныя і фінансавыя рэсурсы на найбольш перспектыўных праектах. Пры гэтым ён выказаў пажаданне, каб гэта былі, перш за ўсё, праекты ў сферы высокіх тэхналогій.

"Калі гаварыць аб тым, чаго чакаюць ад нас нашы грамадзяне, то, перакананы, яны чакаюць паслядоўнай правільнай эканамічнай работы, якая мела б добры сацыяльны эфект і пазітыўна адбівалася б на іх дабрабыце", - лічыць кіраўнік расійскага ўрада.

Уладзімір Пуцін выказаў упэўненасць, што Беларусь і Расія змогуць і ў далейшым паспяхова вырашаць усе пытанні, што ўзнікаюць у двухбаковых адносінах, як на ўзроўні выканаўчай улады, так і заканадаўчай.

Расійскі прэм'ер таксама адзначыў, што "парламенцкія выбары ў Беларусі прайшлі на высокім арганізацыйным і палітычным узроўні"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0