Футбольным уладам Польшчы удалося пазьбегнуць санкцый з боку ФІФА і УЭФА, якія маглі б быць накладзеныя сёньня ў сувязі з умяшальніцтвам дзяржавы ў справы нацыянальнай фэдэрацыі.

Згодна з ультыматумам УЭФА, папярэднія кіраўнікі Польскай фэдэрацыі футболу, нядаўна адхіленыя ад працы арбітражным судом алімпійскага камітэту краіны, павінны былі сёньня вярнуцца на свае пасады да 12:00 паводле сярэднеэўрапейскага часу. У адваротным выпадку Польшча магла пазбыцца права на правядзеньне Euro‑2012, а зборная рызыкавала атрымаць тэхнічныя паразы ў адборачных матчах ЧС‑2010 у матчах супраць Чэхіі і Славакіі, заплянаваных на 11 і 15 кастрычніка адпаведна.

Адхілены прэзыдэнт Польскай фэдэрацыі футболу Міхал Лісткевіч паведаміў, што яму і міністэрству спорту краіны ўдалося знайсьці кампраміснае рашэньне,
якое дазволіць бакам «з гонарам выйсьці з сытуацыі».

«Яно прадугледжвае істотныя зьмены ў заканадаўстве, што рэгулюе дзейнасьць нашай фэдэрацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?