Для грамадзян Азэрбайжана, які пастаянна пражываюць ці жывуць на тэрыторыі Беларусі, у Менску 15 кастрычніка будзе адкрыты выбарчы участак па выбарах прэзыдэнта гэтай краіны.
Працаваць ён будзе з 9.00 да 18.00 у пасольстве Азэрбайджана ў Беларусі (вул. Усходняя, 133). Чакаецца, што ў выбарах возьме ўдзел каля 1 000 азэрбайджанцаў. А ўсяго азэрбайджанская дыяспара налічвае ў нашай краіне 15 тыс. чалавек.
За пасаду прэзыдэнта будуць змагацца 7 чалавек, у тым ліку і дзеюячы кіраўнік дзяржавы Ільхам Аліеў.