Навука і матарызацыя на «Белсаце» ў перадачах «Праект «Будучыня» і «На колах».

«Праект «Будучыня» – гэта актуальны навуковы тэлечасопіс. Перадача для ўсіх тых, хто цікавіцца еўрапейскаю навукаю – найноўшымі доследамі ды адкрыццямі.

У рэпартажах «Праекту»: касмічныя палёты і медычныя інавацыі, новыя кірункі ў псіхалогіі ды экалагічныя распрацоўкі для гарадоў заўтрашняга дня.

Аўтары канцэнтруюць увагу на тым, як навука ўплывае на нашае штодзённае жыццё.

Другая перадача прызначаецца для тых, хто любіць хуткасць і не ўяўляе свайго жыцця без чатырох колаў. «На колах» – так называецца свежалакаваны тэлечасопіс пра ўсё, што датычыць аўтамабіля. Актуальны, захапляльна зняты і сучасна запакаваны.

А ў ім – пра новыя машыны на рынку, з улікам усёй палітры мадэляў – ад мікралітражак да лімузінаў. Аўтары «На колах» заглядаюць пад капот, а адтуль сыплюцца звесткі, факты і парады. Аўтатэсты і аўтамабільная гісторыя, навіны са свету рухавікоў. Усё гэта і яшчэ шмат чаго цікавага – у новай перадачы на «Белсаце» – «На колах».

Перадачы выходзяць у эфір дзякуючы супрацы з тэлеканалам «Нямецкая хваля».

«Праект «Будучыня» – аўторак, 20:00; пятніца 23:10.

«На колах» – чацвер 19:45; субота 19:45.

Цягам першых двух тыдняў перадача будзе паўтарацца не суботамі, а аўторкамі наступнага тыдня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?