Чыцінскі абласны суд падоўжыў да 2 лютага тэрмін утрыманьня Міхаіла Хадаркоўскага пад вартай у сьледчым ізалятары.

Сьледзтва тлумачыць хадайніцтва аб падаўжэньні тэрміну ў СІЗА вялікім аб’ёмам крымінальнай справы і выключае магчымасьць зьмяненьня меры ўтрыманьня на больш мяккую.

Пракурор мяркуе, што Міхаіл Хадаркоўскі «валодаючы вялікімі сувязямі, можа схавацца за мяжой, аказваць ціск на сьведкаў, зьнішчыць доказы і замінаць расьсьледаваньню справы».

У той жа час адвакат вязьня Сямён Розэнбэрг зазначае:

«Больш за дзьве траіцны з пяці год турмы Хадаркоўскі парвёў у СІЗА — гэта найбольш цяжкая і надзвычай жорсткая мера ўтрыманьня»

У 2005 годзе Міхаіл Хадаркоўскі і былы кіраўнік групы МЕНАТЕП Платон Лебедзеў былі асуджаныя на 8 год пазбаўленьня волі па абвінавачаньні ў махлярстве і нявыплаце падаткаў. Да таго часу кожны зь іх ужо правёў за кратамі па два гады.

У лютым 2006 году Хадаркоўскі і Лебедзеў былі пераведзеныя з калёній у чыцінскі сьледчы ізалятар у сувязі з выстаўленьнем ім новых абвінавачаньняў.

Хадаркоўскі працягвае знаёміцца з матэрыяламі новай справы, якая налічвае 168 тамоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?