12 з забітых у покрышы, што здарыўся ля сумежнага з гарой Эвэрэст гарадка Лукла, – нямецкія грамадзяне. На борце самалёту былі таксама швайцарцы, нэпальцы і амэрыканец. Сярод ацалелых - адзін пасажыр.

Паводле прэсавага сакратара аэрапорта, самалёт разьбіўся на падлёце да гарадскога лётнішча. Невялічкі двухматорнік, што ляцеў са сталічнага Катманду, зьнік з радараў і па невялікім часе ўрэзаўся ў гару. Пажарным спатрэбілася мала ня дзьве гадзіны, каб патушыць пажар, які ўзьнік пасьля аварыі.

У краіне, дзе пануе бездараж, самалёт – надзвычай папулярны сродак транспарту, асабліва для замежнікаў. Але праблемы зь бясьпекай палётаў нанесьлі сур’ёзны ўдар па турыстычнай індустрыі. 17 ліпеня пры падобным авіякрышу ў Нэпале загінула 4 чалавекі, а 10 чалавек па-ранейшаму лічацца зьніклымі бяз вестак пасьля верталётнай катастрофы ў траўні.

Гарадок Лукла лічыцца адпраўным пунктам па пад’ёму на гару Эвэрэст, найвышэйшую ў сьвеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?