Самай сэксуальнай жанчынай сучаснасьці, паводле вэрсіі часопісу Esquire, прызнана галівудзкая акторка і былая супэрмадэль Холі Бэры, паведамляе CNN.

«Я не зусім разумею, што гэта азначае, але мне 42 гады і я толькі што нарадзіла, таму я згодна», ‑‑ пажартавала акторка, якая мяркуе, што сэксуальнасьць, гэта душэўны стан. «Гэта азначае любіць сябе ў момант, калі табе цяжэй за ўсё», ‑‑ заўважыла Бэры.

Холі Бэры пачала сваю кар’еру ў якасьці мадэлі і ў 1986 г. заваявала тытул «Міс ЗША», пазьней яна стала здымацца ў кіно. У 2000 г. атрымала прэміі «Эмі» і «Залаты глёбус» за галоўную ролю ў фільме «Пазнаёмцеся з Дораці Дэндрыдж».

Посьпех таксама прынесла роль дзяўчыны Бонда ў фільме «Памры, але не цяпер» і ўдзел у трылёгіі «Людзі ІКС».

У 2002 г. яна атрымала «Оскара» ў намінацыі «найлепшая жаночая роль» за фільм «Баль монстраў».

16 сакавіка 2008 году Холі Бэры нарадзіла дачку.

Фота AP/Scanpix

Фота AP/Scanpix

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0