У Гватэмала-Сіці праняты рэўнасьцю мужчына ўзяў закладнікамі сорак двух работнікаў, калегаў яго былой сяброўкі, але пасьля некалькі гадзінаў здаўся паліцыі.

Адзін з работнікаў паведаміў, што ўвечары да іх у цэнтар тэлефоннай падтрымкі завітаў 29-гадовы Люіс Аскабар, былы хлопец адной з супрацоўніц. Сьпярша Аскабар, які быў чамусьці ў акулярах горналыжніка, напаў на ахоўніка і, выхапіўшы ў яго пісталет, стрэліў колькі разоў у столь. Потым загадаў паліцыі прывезьці да яго ксяндза. Калі апошні прыбыў, раўнівец адпусьціў 40 чалавек, але працягваў утрымліваць сваю былую сяброўку і яе цяперашняга хлопца. Па невялікім часе канчаткова раскаяўся ды выпусьціў іх таксама.

Фота - АFР

Фота - АFР

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?